Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рубель зноў пачаў падаць, усьлед за расейскім


Пасьля кароткатэрміновага росту напрыканцы мінулага тыдня беларускі рубель зноў пачаў зьніжацца адносна даляра і эўра.

Эўра дэманструе рост другі дзень запар: учора па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы эўра вырас на 103 пункты, сёньня — на 31 пункт да ўзроўню 19 692 рублі за адзін эўра.

Даляр сёньня ўпершыню на гэтым тыдні прадэманстраваў рост: амэрыканская валюта вырасла на 92 пункты — з 17 399 да 17 491 рубля.

Абсалютныя гістарычныя максымумы былі дасягнутыя эўра і далярам 26 жніўня: у гэты дзень курс эўра быў 20 474 рублі, даляра — 17 836 рублёў.

А вось расейскі рубель адносна беларускага сёньня ўпаў на 3,56 пункта — да ўзроўню 262,43 беларускага рубля за адзін расейскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG