Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдане ў Кіеве запатрабавалі вызваленьня «графіцістаў»


Заява Руху Салідарнасьці “Разам” ва Ўкраіне. Майдан Незалежнасьці. 29.08.2015
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:42 0:00

Рух Салідарнасьці «Разам» ва Ўкраіне правёў мітынг на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве, на якім была прынятая заява з патрабаваньнем вызваліць затрыманых нядаўна аўтараў патрыятычных графіці.

У заяве, у прыватнасьці, гаворыцца;

«Мы, актывісты Руху Салідарнасьці „Разам“ ва Ўкраіне рады прывітаць лідэра апазыцыі Мікалая Статкевіча, грамадзкіх актывістаў Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова і павіншаваць з вызваленьнем з лукашысцкіх засьценкаў. Мужнасьць гэтых палітвязьняў, большасьць зь якіх знаходзілася за кратамі доўгія пяць гадоў, мусіць натхніць беларускую нацыю... Гэтаму павінна паспрыяць пераўтварэньне ў палітычны суб’ект беларускай апазыцыі, якая замест сёньняшняй разьяднанасьці і бессэнсоўных унутраных разборак і скандалаў можа аб’яднацца вакол Мікалая Статкевіча, які па сваіх асабістых якасьцях варты пасады прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь...»

Таксама ў заяве ўтрымліваецца заклік вызваліць затрыманых аўтараў патрыятычных графіці.

«...Таксама дзікім зьяўляецца выпадак узбуджэньня крымінальнай справы за графіці патрыятычнага зьместу супраць Вячаслава Касінерава, Максіма Пякарскага, Вадзіма Жаромскага і іхніх сяброў. Беларуская апазіцыя і беларускія праваабарончыя структуры ўжо вызналі Вячаслава Касінерава, Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага палітвязьнямі. Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня гэтых маладых беларускіх патрыётаў... Заклікаем нашых украінскіх сяброў разам з намі патрабаваць ад рэжыму А. Лукашэнкі: Свабоду палітвязьням! Свабоду Андрэю Бандарэнку і Міхаілу Жамчужнаму! Свабоду Вячаславу Касінераву, Максіму Пякарскаму і Вадзіму Жаромскаму!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG