Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ выйшла з выбарчай кампаніі Тацяны Караткевіч

абноўлена

Пытаньне аб выхадзе з кампаніі Тацяны Караткевіч абмяркоўвалася сёньня на паседжаньні Сойму партыі Беларускага Народнага Фронту, якое праходзіла ў Менску.

Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

З такой прапановай выступіў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

«Тацяна Караткевіч падчас выбарчай кампаніі зрабіла шмат неакрэсьленых і невыразных заяваў па шэрагу пытаньняў, якія зьяўляюцца базавымі для прыхільнікаў БНФ. Гэта статус беларускай мовы, дзяржаўная і нацыянальная сымболіка, геапалітычнае становішча Беларусі. Складаецца ўражаньне, што Тацяна Караткевіч як кандыдатка ў прэзыдэнты хоча быць добрай для ўсіх і таму ў яе няма акрэсьленай і выразнай пазыцыі. Удзел нашай партыі ў гэтай кампаніі падарве рэпутацыю партыі БНФ як нацыянальна арыентаванай партыі».

Прапанову Аляксея Янукевіча пачалі абмяркоўваць сябры сойму.

Падчас дыскусіі частка выступоўцаў падтрымала пазыцыю Аляксея Янукевіча, але і значная частка сябраў Сойму выступіла супраць.

Яны матывавалі сваю пазыцыю тым, што, па-першае, лідэры партыяў зрабілі памылку, што не заключылі дамову з Тацянай Караткевіч, а паколькі ніякай дамовы няма, значыць, і патрабаваць ад яе фактычна няма чаго.

Віталь Макаранка
Віталь Макаранка

Другі момант, на якім акцэнтавалі нязгодныя са спыненьнем падтрымкі Тацяны Караткевіч, гэта тое, што кандыдатка на прэзыдэнта яшчэ афіцыйна не абвясьціла сваёй перадвыбарчай праграмы. Віталь Макаранка, напрыклад, адзначыў:

«Уявіце, што мы выступім супраць Тацяны Караткевіч, а празь некалькі дзён зьявіцца яе праграма, дзе будуць падтрыманыя ўсе нашыя каштоўнасьці, у прыватнасьці, прыярытэт беларускай мовы, старадаўніх дзяржаўных сымбаляў, выхад з Саюзу Беларусі і Расеі і іншых не патрэбных нам міжнародных фармаваньняў. І на якім сьвеце мы будзем?»

18 сябраў Сойму Партыі БНФ прагаласавалі за выхад з кампаніі Караткевіч, 11 — супраць, 2 — устрымаліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG