Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Шуневіч: «Беражкоў быў вельмі добрым спэцыялістам у хакеі»


Ігар Шуневіч
Ігар Шуневіч

Крымінальныя справы кіраўнікоў хакейнага клюбу «Дынама-Менск» пракамэнтаваў у эфіры ОНТ міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч – старшыня назіральнай рады сталічнага клюбу:

«Кропку ў гэтай гісторыі паставіць суд. Тое, што суд адбудзецца, я ў гэтым не сумняюся. Кандыдатуры на гэтую пасаду ёсьць, яны разглядаюцца. Мы хочам зрабіць правільны выбар. Усё ж трэба прызнаць, што Беражкоў быў вельмі добрым спэцыялістам у хакеі. Таму хочам, каб была раўназначная замена, ва ўсялякім разе, бяз страты якасьці, якая была дасягнута ў мінулым сэзоне».

Выконваць абавязкі генэральнага дырэктара «Дынама-Менск» пакуль даручана Анатолю Куральцу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG