У складзе групы будзе каля 40 доўгатэрміновых і каля 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.
26 жніўня кіраўнік місіі правядзе ў Менску першую прэсавую канфэрэнцыю.
Жак Фор нарадзіўся ў 1947 годзе. Ён валодае ангельскай, нямецкай, кітайскай, польскай, расейскай і славацкай мовамі.
Працаваў у цэнтральным апараце МЗС Францыі, а таксама ў амбасадах сваёй краіны ў Манголіі і Польшчы. Быў амбасадарам у Альбаніі, Эстоніі, Славаччыне, Украіне.
Намесьнікам кіраўніка місіі прызначаны Гаральд-Хартваг Епсэн з Даніі.