Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банкі прапаноўваюць эўра па 21 тысячы рублёў і вышэй


Даляры ЗША ў абменных пунктах каштуюць больш за 18 тысяч рублёў.

Паводле сытуацыі на раніцу 25 жніўня абсалютная большасьць беларускіх банкаў прапаноўвае грамадзянам купляць эўра па цане ад 21.000 да 21.650 рублёў, а даляры ЗША па цане вышэй за 18 тысяч.

Самыя высокія курсы валют на продаж у «Альфа-банку». «Альфа-банк» прапаноўвае грамадзянам купляць даляры па 18.350 і эўра па 21.650. Самы нізкі курс даляра на продаж прапаноўвае «Беларусбанк»: даляр там можна купіць па 17.950, а эўра — па 20.750 рублёў.

Па самай высокай цане купляе валюту «Эўраторгінвэстбанк» банк дае 17.900 за даляр и 20.600 за эўра. Афіцыйны курс Нацбанка на сёньня: даляр ЗША — 17.601 рубель, эўра — 19.935 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG