Гэта — трэцяя кніга цыклю, прысьвечанага найноўшай гісторыі Беларусі і падзеям, удзельнікам якіх давялося быць аўтару ў якасьці дэпутата апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня. Калі першая кніга — «Дзевяноста першы» — утрымлівае падрабязную храналёгію падзеяў, зафіксаваных аўтарам па месяцах, дык у наступных увага чытача канцэнтруецца на галоўнай ( паводле аўтара) падзеі году. У «Дзевяноста чацьвёртым» гэта першыя прэзыдэнцкія выбары, у «Дзевяноста пятым» — ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндум па ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, скасаваньне статусу дзяржаўных сымбаляў бел-чырвона-белага сьцяга і гербу «Пагоня», права прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічная інтэграцыя з Расеяй. У кнізе падаюцца факты, якія ў 1995 годзе дазволілі дэмакратычнай апазыцыі заявіць пра нелегітымнасьць гэтага рэфэрэндуму, падрабязна распавядаецца пра зьбіцьцё дэпутатаў апазыцыі у Авальнай залі у ноч на 12 красавіка 1995 году. Асобны разьдзел кнігі прысьвечаны выбарам у Вярхоўны Савет 13-га скліканьня, калі ўлада не прапусьціла у вышэйшы заканадаўчы ворган ніводнага прадстаўніка Народнага Фронту. Як і ў папярэдніх кнігах, Сяргей Навумчык абапіраецца ня толькі на ўласныя успаміны і меркаваньні іншых удзельнікаў падзеяў, але і на архіўныя дакумэнты і публікацыі ў тагачасным друку.
Замовіць кнігу можна тут.
Скачаць PDF тут.
Абвестка
Новая кніга сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Дзе замовіць
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1