Як і прагназавала Свабода яшчэ 21 жніўня, кола прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі звузілася з васьмі да пяці чалавек.
Паводле афіцыйнай інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі, падпісныя лісты з неабходным мінімумам подпісаў (100 тысяч) на праверку здалі пяць кандыдатаў:
- Аляксандар Лукашэнка — 1.761.000 подпісаў,
- Мікалай Улаховіч — амаль 160.000,
- Сяргей Гайдукевіч — болей за 140.000,
- Віктар Цярэшчанка — 130.000, Тацяна Караткевіч — 107.000 подпісаў.
- Жанна Раманоўская здала 780 подпісаў.
Усе гэтыя лічбы агучыла ў сваім штотыднёвым відэазвароце старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. Яна ў прыватнасьці заявіла:
«Я вельмі рада, найперш за спадарыню Караткевіч. Гэта першы магчымы кандыдат на прэзыдэнта жанчына ў сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь. Я жадаю посьпехаў дадзенаму кандыдату. Менавіта яна з’яўляецца тым новым асобым паваротным момантам у гісторыі выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, найперш таму, што яна жанчына».