У 21.40 Валянціна Аліневіч распавяла карэспандэнту Свабоды. «Як першы раз пазваніла ў калёнію, сказалі, што нічога ня ведаюць, ці вызваліўся Ігар. Пазваніла другі раз, дык ўжо уключыўся аўтаадказьнік. Мяркую, можа ўжо едзе ці чакае на вакзале ў Віцебску. Адтуль будзе цягнік каля 12 ночы, прыбудзе ў Менск ў 6 раніцы. Ці можа ехаць аўтобусам. Чакаем званку».
Пазьней наш карэспандэнт даведаўся, што Валянціна Аліневіч паехала на «Ўсходні» аўтавакзал у Менску, дзе сустракаюць вызваленага Міколу Статкевіча.