Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўра падаражэў яшчэ на 500 рублёў, даляр — на 232


Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 22 жніўня: даляр вырас на 232 пункты і дасягнуў узроўню 16 730 рублёў, эўра вырас на 500 пунктаў да ўзроўню 18 837 рублёў.

Эўра дасягнуў шостага гістарычнага максымуму за 17 дзён: з 4 жніўня курс эўра вырас амаль на дзьве тысячы рублёў.

Для даляра гэта ўжо адзінаццаты гістарычны максымум за 17 дзён: яшчэ 4 жніўня курс даляра заставаўся на ўзроўні 15 345 рублёў. Такім чынам, зь 4 жніўня даляр вырас на 1 385 рублі.

Адначасова працягваецца падзеньне расейскага рубля. Сёньня падчас таргоў на Маскоўскай біржы курс даляра пераваліў за 68 рублёў, эўра — за 76.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG