Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рубель працягвае падзеньне: ужо 16 498 рублёў за даляр

абноўлена

Нацыянальны банк Беларусі вызначыў курсы валют на 21 жніўня: даляр вырас на 75 пунктаў і дасягнуў узроўню 16 498 рублёў, эўра вырас на 139 пунктаў да ўзроўню 18 337 рублёў.

Эўра дасягнуў пятага гістарычнага максымуму за 16 дзён: з 4 жніўня курс эўра вырас на 1 473 рублі. Прычым толькі за тры апошнія дні курс эўра вырас на 601 рубель.

Для даляра гэта ўжо дзесяты гістарычны максымум за 16 дзён: яшчэ 4 жніўня курс даляра заставаўся на ўзроўні 15 345 рублёў. Такім чынам, з 4 жніўня даляр вырас на 1 152 рублі.

Адначасова працягваецца падзеньне расейскага рубля. Сёньня падчас таргоў на Маскоўскай біржы курс даляра пераваліў за 67 рублёў, эўра — за 75.

МЕНЧУКІ ПРА ПАДЗЕНЬНЕ РУБЛЯ — АПЫТАНЬНЕ
«Будзе 20 тысяч за даляр» — менчукі пра падзеньне рубля
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:20 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG