У якім рэчышчы адбываюцца перамены ў беларускай апазыцыі на фоне выбарчай кампаніі? Чаму адзінае, вакол чаго ўдалося аб’яднацца многім апазыцыйным структурам — гэта крытыка Тацяны Караткевіч? Ці адбудзецца перафарматаваньне апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць палітычны аглядальнік парталу Тут. бай Арцём Шрайбман і намесьнік рэдактара газэты «Наша Ніва» Зьміцер Панкавец.