Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Беларусі легалізуць забароненыя ў Расеі прадукты


Кантрабандную прадукцыю ў Беларусі можна легалізаваць за $ 5000.

Пакет дакумэнтаў на партыю забароненых садавіны ці гародніны ў Беларусі каштуе 5000 даляраў.

Пра гэта распавёў гендырэктар пецярбурскага «Расейскага лягістычнага правайдэра» Руслан Кіс. Паводле яго, каля 40-50% тавараў з санкцыйных сьпісаў трапляюць у Расею праз Беларусь і Казахстан. Кантролю за выкананьнем контрасанкций няма, паведамляе forbes.ru.

«Яшчэ істотная частка (забароненага імпарту) у краінах Балтыі з гішпанскага, нямецкага, італьянскага і г. д. ператвараецца ў эгіпецкі, пакістанскі, сэрбскі і г. д. », - адзначае ён.

Зьмена маркіроўкі на забароненых таварах пастаўлена на паток і абыходзіцца імпарцёрам нядорага, кажа бізнэсмен. Паводле яго, неабходны пакет дакумэнтаў на партыю забароненых садавіны ці гародніны ў Беларусі каштуе $ 5000.

«За 300000 (расейскіх рублёў) праз некалькі гадзін польскія яблыкі стануць у вас хоць сэрбскімі, хоць аргентынскімі або ізраільскімі. У Клайпедзе канадзкія крэвэткі за € 5000 стануць банглядэшскія. І ўсе дакумэнты будуць як бы арыгінальныя — фіта і вэтэрынарныя сэртыфікаты будуць на паперы з вадзянымі знакамі», — кажа Руслан Кіс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG