Натальля Гардзіенка: Эмігранты перадалі нам сотні ўнікальных дакумэнтаў
Год таму ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва быў створаны Цэнтар камплектаваньня і вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны эміграцыі. Ці стаў ён пляцоўкай даверу паміж беларусамі замежжа і дзяржавай? Госьцяй перадачы – кіраўніца цэнтру гісторык Натальля Гардзіенка.