Прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ заявіў, што «Расея ня здолела застацца ў адпаведнасьці стандартам міжнароднага правасудзьдзя». Ён падкрэсьліў, што вэта Расеі «моцна расчаравала», але «не зьдзівіла».
Рутэ дадаў, што краіны, што ўдзельнічаюць у расьсьледаваньні, якое праводзіцца пад кіраўніцтвам Нідэрляндаў, цяпер засяродзяцца на іншых прававых варыянтах, таму што «вінаватым не павінна быць дазволена пазьбегнуць пакараньня».
Прэм’ер-міністар Аўстраліі Тоні Эбат сказаў сёньня, што вэта Расеі было «абуральным»: «Сваімі дзеяньнямі Расея прадэманстравала поўнае грэбаваньне правам сем’яў загіблых ведаць, хто нясе адказнасьць за гібель самалёта і правам дамагацца таго, каб гэтыя злачынцы паўсталі перад судом».