За праект рэзалюцыі галасавалі 11 краінаў, тры ўстрымаліся. Расея, якая валодае ў Радзе Бясьпекі правам вета, прагаласавала супраць.
Раней у тэлефоннай размове з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным нідэрляндзкі прэм’ер-міністар Марк Рутэ выказаў просьбу не блякаваць праект рэзалюцыі. Размова адбылася па ініцыятыве Амстэрдама — напярэдадні заплянаванага на сёньня галасаваньня ў Радзе Бясьпекі ААН па прапанаваным Малайзіяй дакумэнту.