Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вярхоўны суд пададзена скарга на нерэгістрацыю ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча


Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча, кіраўнік ініцыятыўнай групы па яго вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Марына Адамовіч.

Яна паведаміла, што, паводле папярэдняй інфармацыі, разгляд скаргі можа адбыцца 24 ліпеня.

Марына Адамовіч сказала таксама, што сябры ініцыятыўнай групы 23 ліпеня не прыступяць да збору подпісаў за вылучэньне Статкевіча кандыдатам:

«Пакуль мы выкарыстоўваем прававыя мэханізмы, абскарджваньне. Таму пакуль ня будзем зьбіраць подпісы. Мы законапаслухмяныя грамадзяне, якія думаюць, што жывуць у прававой дзяржаве».

Рашэньне адмовіць у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча было прынята на пасяджэньні Цэнтравыбаркаму 20 ліпеня.

Раней Марына Адамовіч сказала, што будзе працягвацца збор подпісаў у падтрымку Мікалая Статкевіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG