Лябедзька агітуе рабочых МТЗ
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прэзэнтаваў праграму «Мільён працоўных месцаў» каля прахадной Менскага трактарнага заводу. Ён прыйшоў сюды з аднапартыйцамі, якія раздавалі праграмныя дакумэнты АГП, газэту «Народная Воля» і праграму «Мільён працоўных месцаў», якая мае стаць часткай перадвыбарчай праграмы Анатоля Лябедзькі. Палітык таксама заклікаў падтрымаць ягоную кандыдатуру на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах.