Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірыну Першыну вылучаюць у прэзыдэнты, таму што рудая


Ірына Першына
Ірына Першына

Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Ірына Першына ня будзе мець асабістай пазыцыі ў выбарнай кампаніі. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла кіраўніца яе ініцыятыўнай групы Марыя Храмцова.

«Ірына ўдзельнічае ў выбарах па дамове прадусаваньня і яе асабістай пазыцыі ў выбарнай праграме няма. Я прафэсійны іміджмэйкер і ўзяла яе для ўдзелу толькі таму, што яна рудая і фармальна адпавядае патрабаваньням кандыдата. Таму размаўляць з прэсай яна будзе толькі па сцэнары», — паведаміла Марыя Храмцова.

Дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Ірыны Першынай паступілі ў Цэнтральную выбарчую камісію ўчора ўвечары.

Сама Ірына Першына — спэцыяліст у галіне рэклямы, жыве ў Менску, нарадзілася ў 1979 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG