Самалёт «Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце, 298 чалавек. Узгадваем падзеі.
Год таму разьбіўся малайзійскі Боінг ФОТАГАЛЕРЭЯ
![17 ліпеня 2015 года быў зьбіты авіяляйнэр кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў рэйсам MH17](https://gdb.rferl.org/3cc7555b-eecf-4405-b506-3a03a3f9a381_w1024_q10_s.jpg)
1
17 ліпеня 2015 года быў зьбіты авіяляйнэр кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў рэйсам MH17
![Самалёт упаў побач зь вёскай Грабава ў Данецкай вобласьці](https://gdb.rferl.org/0f303a85-363a-42f3-8107-c03a66f31928_w1024_q10_s.jpg)
2
Самалёт упаў побач зь вёскай Грабава ў Данецкай вобласьці
![У выніку катастрофы загінулі ўсе пасажыры і пэрсанал самалёта](https://gdb.rferl.org/d208074a-0cdf-4917-a100-3bf9fd89a0c0_w1024_q10_s.jpg)
3
У выніку катастрофы загінулі ўсе пасажыры і пэрсанал самалёта
![Абломкі самалёта былі раскіданыя ў радыюсе некалькі дзясяткаў кілямэтраў](https://gdb.rferl.org/6dc699a0-c3e2-40f6-8a12-952f5ed2aee3_w1024_q10_s.jpg)
4
Абломкі самалёта былі раскіданыя ў радыюсе некалькі дзясяткаў кілямэтраў
![Самалёт упаў у раёне ўзброенага супрацьстаяньня на ўсходзе Ўкраіны паміж байцамі непрызнаных "ЛНР" і "ДНР" і ваеннымі сіламі Ўкраіны](https://gdb.rferl.org/17686cfe-5d42-43b8-9384-87eb8d5cc227_w1024_q10_s.jpg)
5
Самалёт упаў у раёне ўзброенага супрацьстаяньня на ўсходзе Ўкраіны паміж байцамі непрызнаных "ЛНР" і "ДНР" і ваеннымі сіламі Ўкраіны
![Бакі абвінавачваюць адно аднаго.](https://gdb.rferl.org/a74d3d45-e858-4457-9443-371d1975b1be_w1024_q10_s.jpg)
6
Бакі абвінавачваюць адно аднаго.
![Целы загінулых былі адпраўленыя сваякам, аднак некаторыя зь іх да гэтага часу не знайшлі](https://gdb.rferl.org/b276378c-baa6-4566-8bff-b35834628026_w1024_q10_s.jpg)
7
Целы загінулых былі адпраўленыя сваякам, аднак некаторыя зь іх да гэтага часу не знайшлі
![У справаздачы аб крушэньні, якая зьявілася ў верасьні 2014 года, міжнародныя экспэрты заявілі, што ў самалёт патрапілі шматлікія зьнешнія аб'екты, якія рухаліся зь вялікай хуткасьцю](https://gdb.rferl.org/38fcd268-0178-456b-85a5-99c24d00ad12_w1024_q10_s.jpg)
8
У справаздачы аб крушэньні, якая зьявілася ў верасьні 2014 года, міжнародныя экспэрты заявілі, што ў самалёт патрапілі шматлікія зьнешнія аб'екты, якія рухаліся зь вялікай хуткасьцю
![Многія зь іх таксама прыйшлі да высновы, што "Боінг" быў зьбіты ракетай з зэнітна-ракетнага комплексу "Бук", аднак, каму належаў комплекс пакуль дакладна невядома. У сераду CNN апублікавалі дэталі чарнавіка фінальнага дакладу расьсьледаваньня: адказнасьць за катастрофу ўскладаюць на байцоў непрызнаных "ЛНР" і "ДНР"](https://gdb.rferl.org/c0328921-8116-4bf2-b6fb-cf9a91bf525a_w1024_q10_s.jpg)
9
Многія зь іх таксама прыйшлі да высновы, што "Боінг" быў зьбіты ракетай з зэнітна-ракетнага комплексу "Бук", аднак, каму належаў комплекс пакуль дакладна невядома. У сераду CNN апублікавалі дэталі чарнавіка фінальнага дакладу расьсьледаваньня: адказнасьць за катастрофу ўскладаюць на байцоў непрызнаных "ЛНР" і "ДНР"
![У ліпені 2014 па ўсім сьвеце прайшлі жалобныя працэсіі. Жыхары розных краін у знак салідарнасьці прыносілі кветкі і сьвечкі да амбасад Малайзіі і Нідэрляндаў](https://gdb.rferl.org/84ff7163-1a87-4de6-abe5-111c3178d9ed_w1024_q10_s.jpg)
10
У ліпені 2014 па ўсім сьвеце прайшлі жалобныя працэсіі. Жыхары розных краін у знак салідарнасьці прыносілі кветкі і сьвечкі да амбасад Малайзіі і Нідэрляндаў
![У гонар гадавіны аўстралійскае выданьне Sydney Morning Herald разаслала сем'ям загінулых насеньне сланечніка зь месца крушэньня лайнэра, якое выгадавалі самі.](https://gdb.rferl.org/0cb1dc7b-f969-4c44-b2af-8fb8b51f5928_w1024_q10_s.jpg)
11
У гонар гадавіны аўстралійскае выданьне Sydney Morning Herald разаслала сем'ям загінулых насеньне сланечніка зь месца крушэньня лайнэра, якое выгадавалі самі.