Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку судзяць праваабаронцаў за «здраду радзіме» ВІДЭА


У Баку судзяць праваабаронцаў за «здраду радзіме»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:45 0:00
Наўпроставы лінк

У Баку судзяць праваабаронцаў за «здраду радзіме»

У Азэрбайджане судзяць Лэйлу і Арыфа Юнус. Праваабаронцы абвінавачваюцца ў эканамічных злачынствах і здрадзе радзіме, іх адвакаты сьцьвярджаюць, што яны цяжка хворыя.

У Бакінскім судзе па цяжкіх злачынствах 15 ліпеня адбылося падрыхтоўчае пасяджэньне па справе Лэйлы і Арыфа Юнус.

Пасяджэньне праводзілася ў абстаноўцы павышаных захадаў бясьпекі. У журналістаў і супрацоўнікаў замежных дыпляматычных місій адбіралі торбы, мабільныя тэлефоны і пасьведчаньні. Месцы ў першых шэрагах залі былі занятыя супрацоўнікамі пэнітэнцыярнай службы, з-за чаго шмат хто ў залю трапіць ня змог.

Лэйла і Арыф Юнус былі зьмешчаныя ў шкляную клетку і выглядалі вельмі хворымі.

Арыф Юнус і яго жонка, дырэктар Інстытуту міру і дэмакратыі Лэйла Юнус, абвінавачваюцца ў эканамічных злачынствах і здрадзе радзіме. Муж і жонка віну не прызнаюць, а іх перасьлед падвяргаецца рэзкай крытыцы з боку прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці і праваабарончых арганізацый. Amnesty International прызнала мужа і жонку Юнус «вязьнямі сумленьня».

Суд адхіліў усе хадайніцтвы і прызначыў слуханьні на 10 гадзін раніцы 27 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG