Лябедзька агітуе на рынку «Экспабел»
Лідэр «Аб’яднай грамадзянскай партыі» Анатоль Лябедзька запрасіў прадпрымальнікаў менскага рынку «Экспабэл» стаць чальцамі ягонай ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за ягоны ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Разам з паплечнікамі Анатоль Лябедзька раздаваў гандлярам адпаведныя бланкі заяваў, якія адначасна зьяўляліся і ўлёткамі з фрагмэнтамі будучай перадвыбарчай праграмы.