Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дамова па іранскай ядзернай праграме дасягнутая


Міністры замежных спраў і прадстаўнікі зь Нямеччыны, Францыі, Кітая, Эўрапейскага Зьвязу, ЗША, Вялікабрытаніі і Расеі падчас перамоваў па іранскай ядзернай праграме ў Вене, 13 ліпеня 2015 году
Міністры замежных спраў і прадстаўнікі зь Нямеччыны, Францыі, Кітая, Эўрапейскага Зьвязу, ЗША, Вялікабрытаніі і Расеі падчас перамоваў па іранскай ядзернай праграме ў Вене, 13 ліпеня 2015 году

Крызіс вакол супярэчлівай ядзернай праграмы Ірана цягнуўся 12 гадоў.

Іран і шэсьць сусьветных дзяржаў дасягнулі гістарычнай ядзернай зьдзелкі, якая прадугледжвае адмену міжнародных санкцыяў у дачыненьні да Тэгерана ў абмен на абмежаваньне яго ядзернай праграмы.

«Уся цяжкая праца была недарэмнай», — прыводзіць агенцтва Reuters 14 ліпеня словы неназванага іранскага дыплямата.

Між тым, прэсавы сакратар Эўрапейскага Зьвязу паведаміла, што ў 10.30 па мясцовым часе ў Вене пачнецца сустрэча кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў Вялікабрытаніі, Кітая, Францыі, Нямеччыны, Расеі і ЗША з міністрам замежных спраў Ірана. Па выніках гэтай сустрэчы бакі павінны паставіць подпісы пад дакумэнтам.

Перамовы ў аўстрыйскай сталіцы працягваліся больш за два тыдні.

Заходнія краіны вінавацілі Іран у спробах стварыць ядзерную зброю, Тэгеран адмаўляў такую мэту сваёй ядзернай праграмы. Супрацьстаяньне з гэтай нагоды працягвалася больш за 12 гадоў.

Пасьля вырашэньня гэтай спрэчкі, з Ірана будуць здымаць заходнія санкцыі, у тым ліку на міжнародны рынак патрапіць іранская нафта. Апошняе можа выклікаць падзеньне цэнаў на нафту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG