Керы заявіў журналістам у Вене 12 ліпеня: «Я думаю, што мы набліжаемся да некаторых рэальных рашэньняў».
Ён сказаў, што па-ранейшаму застаецца «некалькі жорсткіх рэчаў, якія трэба зрабіць», але застаецца «надзея».
У знак таго, што зьдзелка, дэдлайн якой канчаецца 13 ліпеня, можа быць дасягнута нават 12 ліпеня, міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў і міністар замежных спраў Кітаю Ван І, як чакаецца, далучацца да перамоваў.
Калі бакі дамовяцца, зьдзелка абмяжуе магчымасьць Тэгерану па стварэньні ядзернай зброі ў абмен на адмену санкцый супраць Ірану.