Беларусь зьвярнулася да Расеі з просьбай прадставіць ёй крэдыт у тры мільярды даляраў. Пра гэта паведаміў расейскі міністар фінансаў Антон Сілуанаў на саміце БРІКС ва Ўфе.
Паводле яго, пытаньне будзе разглядацца з улікам выкананьня ўмоваў праграмы па папярэдніх расейскім крэдытах.
За апошнія некалькі гадоў Масква выдала Менску некалькі крэдытаў. Апошні — у красавіку сёлета. Расея прадставіла Беларусі пазыку ў 110 мільёнаў даляраў. Раней у канцы 2014 г. расейскія ўлады прынялі рашэньне выдаць беларускаму боку пазыку ў 10 мільярдаў даляраў для будаўніцтва АЭС і дзяржкрэдыт на паўтара мільярда даляраў на абслугоўваньне дзярждоўгу, а таксама на папаўненьне золатавалютных рэзэрваў.
Пытаньне будзе разгледжанае з улікам выкананьня ўмоваў праграмы па папярэдніх расейскіх крэдытах Беларусі, паведаміў міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1