Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Караткевіч запрашае пагуляць у страйкбол


Тацяна Караткевіч
Тацяна Караткевіч

Каманда прэтэндэнта ў прэзыдэнты Тацяны Караткевіч прапанавала конкурс «Страйкбол з кандыдатам у прэзыдэнты» для тых, хто запішацца ў яе ініцыятыўную групу.

Як паведамляецца на старонцы Тацяны Караткевіч у фэйсбуку, пасьля запісу ў групу праз інтэрнэт будуць абраныя дзесяць чалавек. Яны «атрымаюць магчымасьць сфармаваць сваю каманду па страйкболу і пазмагацца ў сумленным паядынку з камандай штабу Тацяны Караткевіч».

Усе арганізацыйныя пытаньні паплечнікі Караткевіч бяруць на сябе.

«Вам застанецца толькі атрымаць задавальненьне ад выкіду адрэналіну і прамога знаёмства з кандыдатам і яе камандай», — гаворыцца ў экстраным паведамленьні каманды прэтэндэнта ў прэзыдэнты Тацяны Караткевіч.

Сябра каманды Андрэй Дзьмітрыеў патлумачыў карэспандэнту Свабоды, што такі конкурс не азначае, што ў Тацяны Караткевіч ёсьць праблемы з запісам у ініцыятыўную групу.

«Запіс працягваецца, ужо праз інтэрнэт набралі фармальна мінімальную групу, якая патрэбная паводле заканадаўства. Прыйшло больш за сто чалавек. Але мы хочам скарыстаць астатні час, каб прыйшло як мага больш людзей».

На пытаньне, чаму прапануецца менавіта страйкбол, Дзьмітрыеў патлумачыў:

«Тут многа задаюць пытаньні: а ці можа жанчына, напрыклад, кіраваць арміяй? Вось добрая магчымасьць паглядзець, што можа. Тацяна страляе добра. Куды трэба, заўсёды трапіць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG