Базаваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) абнародаваў дадзеныя агульнанацыянальнага апытаньня, праведзенага ў Беларусі ў чэрвені 2015 году. Прапануем вашай увазе некаторыя зь іх.
Рэйтынгі беларускіх палітыкаў
сакавік 2015 |
чэрвень 2015 | |
Аляксандар Лукашэнка |
34,2 |
38,6 |
Мікалай Статкевіч |
4,5 |
5 |
Уладзімер Някляеў |
7,6 |
4,7 |
Анатоль Лябедзька |
2,9 |
4,2 |
Сяргей Гайдукевіч |
1,1 |
3,9 |
Сяргей Калякін |
1,6 |
3,1 |
Аляксандар Прушынскі |
— |
1,6 |
Тацяна Караткевіч |
— |
1,1 |
Выбары
Гатовасьць галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году выказаў 71.1% апытаных (34.7% — «пэўна пайду галасаваць» і 36.7% «хутчэй пайду галасаваць»), нежаданьне галасаваць — 22.1% (17.3% — «хутчэй не пайду галасаваць» і 4.8% — «пэўна не пайду галасаваць»).
Ацэнкі замежных лідэраў
Ацэньваючы дзейнасьць замежных дзяржаўных лідэраў, на першае месца беларусы паставілі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна (60% станоўчых ацэнак і 20.3% адмоўных), на другое — прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева (43.7% vs. 23.8%), на трэцяе — старшыню КНР Сі Цзіньпіна (35.4% vs. 24.2%), на чацьвёртае — канцлера Нямеччыны Ангелу Мэркель (34.6% vs. 32%). Найгоршыя ацэнкі атрымалі прэзыдэнт ЗША Барак Абама (13.5% vs. 59.1%) і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка (10.1% vs. 67%).
Беларусы і «рускі сьвет»
Да ідэі «рускага сьвету» станоўча ставяцца амаль 39% апытаных, абыякава 39.4%, і адмоўна — 15.2%.
62.3% рэспандэнтаў ацанілі далучэньне Крыму да Расеі як «вяртаньне рускіх земляў, аднаўленьне гістарычнай справядлівасьці», 21.5% — як «імпэрыялістычны захоп, акупацыю».
90% рэгулярна або часам глядзяць навінныя праграмы расейскага тэлебачаньня, на думку 12.1% падзеі выкладаюцца ў іх цалкам аб’ектыўна, 47.8% мяркуюць, што збольшага аб’ектыўна, 20% — што збольшага неаб’ектыўна, 6% — што цалкам неаб’ектыўна.