Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марцін Шульц: Эўропа чакае «зьмястоўных і канструктыўных» прапановаў ад Грэцыі


Марцін Шульц
Марцін Шульц

Старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц лічыць, што магчыма перагледзець умовы далейшай фінансавай дапамогі Грэцыі з боку Эўразьвязу, калі Атэны неадкладна выступяць са «зьмястоўнымі і канструктыўнымі» прапановамі.

Такую заяву Шульц зрабіў у тэлевізійным звароце вечарам 5 ліпеня, калі стала вядома, што грэкі ў рэфэрэндуме сказалі «не» ўмовам міжнародных крэдытораў адносна далейшага крэдытаваньня грэцкай эканомікі.

Марцін Шульц таксама сказаў, што заяўлены раней намер грэцкага ўраду адчыніць банкі на гэтым тыдні выглядае вельмі сумнеўным і можа давесьці да пагаршэньня фінансавай сытуацыі краіны.

«Тэрмінова патрэбна праграма гуманітарнай дапамогі, і я спадзяюся, што ўрад Грэцыі на працягу бліжэйшых гадзін вылучыць канструктыўныя прапановы, якія пераканаюць іншыя 18 краінаў эўразоны і ўстановы ў Брусэлі і зробяць магчымымі перамовы. Інакш, мы ўвойдзем у вельмі складаны і нават крытычны пэрыяд», — лічыць Шульц.

Наступствы грэцкага рэфэрэндуму ўжо сёньня ў Парыжы абмяркуюць канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, і менавіта ад іх пазыцыі шмат у чым будзе залежаць далейшая стратэгія ў барацьбе з грэцкім даўгавым крызысам.

На 7 ліпеня старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск прызначыў сустрэчу лідэраў 19 дзяржаваў, у якіх валютай зьяўляецца эўра, каб абмеркаваць сытуацыю пасьля грэцкага рэфэрэндуму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG