Лінкі ўнівэрсальнага доступу

200 тысячаў аўстрыйцаў хочуць выхаду іх краіны з Эўразьвязу


У нядзелю ў Грэцыі пройдзе рэфэрэндум, на якім грамадзяне краіны павінны вырашыць, ці варта Атэнам скарачаць дзяржаўныя выдаткі спосабам, прапанаваным крэдыторамі .

Пакуль жыхары Грэцыі рыхтуюцца да рэфэрэндуму і патэнцыйнага выхаду з эўразоны, у яшчэ адной эўрапейскай краіне задумаліся аб разрыве адносінаў з ЭЗ. Больш за 200 тысяч аўстрыйцаў падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем выйсьці з Эўразьвязу. Цяпер парлямэнт абавязаны разгледзець гэтую прапанову на самым высокім узроўні, паведамляе выданьне Le Local.

Аўтарам пэтыцыі стала 66-гадовая пенсіянэрка Інзе Рошэр, якая раней працавала перакладчыкам і з моманту ўваходжаньня Аўстрыі ў ЭЗ пратэставала супраць сяброўства краіны ў Зьвязе.

У 2000 годзе яна выступала з аналягічнай ініцыятывай, аднак тады ёй удалося сабраць подпісы толькі 3,35% электарату. Цяпер гэты паказчык вырас да 4,12%. 261159 жыхароў Аўстрыі сваімі подпісамі прагаласавалі за выхад з ЭЗ. Гэты паказьнік больш чым у два разы перавысіў мінімальную адзнаку ў 100 тысячаў, пасьля якой заканадаўчая ўлада абавязаная надаць увагу ініцыятыве народа.

У тэксьце пэтыцыі людзі ставілі подпісы пад патрабаваньнем правесьці рэфэрэндум аб выхадзе з ЭЗ.

Рошэр і яе аднадумцы ўпэўненыя, што Аўстрыя будзе жыць значна лепш эканамічна, сацыяльна і экалягічна па-за межамі Эўразьвязу.

Паводле пэнсіянэркі, гэтым разам яна здолела пераканаць нашмат больш народу, чым 10 гадоў таму, таму што людзі баяцца паўтарэньня грэцкага крызісу ў сваёй краіне.

Тым часам у Грэцыі падрыхтоўка да рэфэрэндуму ідзе поўнай хадой. 2 ліпеня былі абнародаваныя вынікі сацыялягічнага апытаньня, якія паказалі, што большасьць жыхароў Грэцыі гатовыя пагадзіцца з умовамі, пастаўленымі краіне міжнароднымі крэдыторамі.

За саступкі крэдыторам на нядзельным рэфэрэндуме былі гатовыя прагаласаваць 47% апытаных. У той жа час за адмову выконваць умовы ультыматуму выказаліся 43% рэспандэнтаў. Астатнія пакуль ня вызначыліся. На мінулым тыдні колькасьць прыхільнікаў адмовы ад саступак складала больш за палову.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG