Зьміцер Колас: Адбылося забойства культуры
Кажуць, што выдавец — гэта чалавек, які займаецца выданьнем кніг не зь любові да кніг, а зь любові да грошай. Ці актуальны гэты афарызм для сучаснай Беларусі? У якім стане беларуская незалежная кнігавыдавецкая справа і якія ў яе пэрспэктывы? Якая, каму і ў якой колькасьці патрэбная беларуская кніга? На гэтыя пытаньні адказвае кнігавыдавец, перакладчык Зьміцер Колас.