Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянцін Акудовіч: У нас няма магчымасьці палітычнай перамогі. А маральную перамогу мы можам атрымаць


Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч

Філёзаф Валянцін Акудовіч кажа, што ён гатовы падтрымаць толькі прапанову Ўладзімера Някляева, пра якую днямі той зноў актыўна загаварыў. Спадар Акудовіч далучаецца і прапануе ўсім і палітычным, і непалітычным сілам падтрымаць Міколу Статкевіча:

«Я цалкам разумею, што гэта не зусім будуць выбары, таму што ў іх апрыёры закладзена немагчымасьць яго вылучэньня чыста канстытуцыйна, юрыдычна. Але паколькі ўсе астатнія варыянты абсалютна бессэнсоўныя, правальныя, тупыя і ўвогуле сьмешныя, то гэта адзіны варыянт, які не тупы, ня сьмешны, які вельмі важны для нашага беларускага грамадзтва. Калі мы ня можам перамагчы палітычна, то мы праз абраньне Міколы Статкевіча пераможам этычна. У нас няма магчымасьці, яшчэ раз падкрэсьлю, палітычнай перамогі. А этычную, маральную перамогу мы можам атрымаць. І больш за тое, гэтым прэцэдэнтам мы можам прыцягнуць увагу ня толькі да Міколы Статкевіча як палітычнага вязьня, а прыцягнуць увагу і да Беларусі праз гэта як да беспрэцэдэнтнага моманту ў сучасным выбарчым працэсе, калі наперад пастаўлена не палітычнае, а этычнае».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG