Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорскія супрацоўнікі ДАІ не змаглі напісаць пратакол па-беларуску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супарцоўнікі ДАІ, якія затрымалі жыхара Салігорска Аляксандра Малочку, змаглі сказаць па-беларуску толькі «калі ласка».

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе пра інцыдэнт з ігнараваньнем дзяржаўнага статуса беларускай мовы супрацоўнікамі ДАІ горада Салігорска.

Увечары 25 чэрвеня салігорскі кіроўца Аляксандар Малочка быў спынены за дробнае правапарушэньне падчас руху на сваім аўто супрацоўнікамі ДАІ. Мець зносіны зь дзяржаўнымі службоўцамі ён пажадаў на беларускай мове.

«З тым фактам, што шторкі на маім аўто зьяўляюцца парушэньнем правілаў дарожнага руху, я абсалютна пагадзіўся. Але я папярэдзіў супрацоўнікаў ДАІ, што буду карыстацца беларускай мовай і запатрабаваў ад іх як ад дзяржаўных служачых таго ж. Таксама я запатрабаваў, каб пратакол быў складзены па-беларуску і на беларускамоўным блянку, інакш я не прызнаю факт правапарушэння, — зазначыў Аляксандар Малочка праваабаронцам. — На жаль, адзінае, што я пачуў ад інспэктара Сінельнікава, які нават не прадставіўся па форме, як таго патрабуе працэдура, гэта слова «калі ласка». На маё законнае патрабаваньне прадставіць мне перакладчыка супрацоўнік ДАІ ніяк не адрэагаваў ды працягваў зьвяртацца да мяне толькі на расейскай мове».

У выніку пратакол склалі на расейскай мове на расейскамоўным блянку. Спадар Малочка зьбіраецца абскарджваць дзеяньні супарцоўнікаў міліцыі ў судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG