Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясцовыя выбары ў Малдове зрабіліся тэстам на геапалітычны выбар


Выбарчая агітацыя на аўтобусным прыпынку ў Кішынэве.
Выбарчая агітацыя на аўтобусным прыпынку ў Кішынэве.

Жыхары Малдовы сёньня галасуюць на другім туры мясцовых выбараў, якія шмат хто лічыць тэстам на тое, ці захавае краіна прыхільнасьць да эўрапейскай інтэграцыі, ці будзе шукаць больш шчыльных стасункаў з Расеяй.

Падчас першага туру галасаваньня 14 чэрвеня, праэўрапейскія партыі атрымалі перамогу ў 348 гарадах, пасёлках і вёсках, прарасейскія партыі перамаглі ў 56 мясьцінах, а незалежныя кандыдаты ў 34.

Другі тур галасаваньня праходзіць 28 чэрвеня ў 458 іншых мясьцінах, дзе ніводны кандыдат не набраў у першым туры неабходныя для перамогі 50 працэнтаў галасоў тых, хто прыйшоў на выбары.

У сталіцы краіны, Кішынэве, цяперашні мэр ад Лібэральнай партыі Дарын Кіртаакэ мае супернікам прадстаўніцу прарасейскай партыі Зiнаіду Грачаную.

22 чэрвеня часовым прэм’ер-міністрам Малдовы была прызначаная міністар замежных справаў Наталья Герман, дачка першага прэзыдэнта незалежнай Малдовы Мірчэ Сьнегура. Былы прэм’ер Кірыл Габурыч падаў у адстаўку пасьля таго як Генэральная пракуратура пачала расьсьледаваньне ў справе падробкі яго дыплёмаў аб сярэдняй і вышэйшай адукацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG