Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт у Тунісе


Прабітыя стрэлам шкляныя дзьверы ў гатэлі Imperial Marhaba
Прабітыя стрэлам шкляныя дзьверы ў гатэлі Imperial Marhaba

Групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за расстрэл турыстаў на пляжы ў Тунісе. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на твітэр арганізацыі.

«Наш брат, салдат Халіфату Абу Яхія аль-Каруна, дасягнуў сваёй мэты ў гатэлі Imperial, нягледзячы на захады бясьпекі», — цытуе агенцтва паведамленьне групоўкі. Акрамя гэтага ў ім гаварылася, што мэтай атакі стаў «бардэль», а ў выніку тэракту былі забітыя 40 «няверных».

Напад на турыстаў на пляжы ў Тунісе адбыўся днём у пятніцу, 26 чэрвеня. Паводле дадзеных міністэрства абароны краіны, туніскі студэнт, апрануты ў чорныя шорты і чорную футболку, адкрыў агонь па адпачывальнікам з аўтамата Калашнікава, які ён хаваў у пляжным парасоне. Ён быў забіты паліцыяй.

Раней паведамлялася, што ахвярамі тэракту сталі 39 чалавек, 40 былі параненыя.

Тэракты адбыліся ў пятніцу ў Францыі, Тунісе, Кувэйце і Самалі.

Падчас малітвы ў шыіцкай мячэці ў горадзе Эль-Кувэйт прагрымеў выбух. Паводле папярэдніх дадзеных, выбуховае прыстасаваньне прывёў у дзеяньне тэрарыст-сьмяротнік. Загінулі 25 чалавек, 202 былі параненыя.

На паўднёвым усходзе Францыі мужчына на машыне уварваўся ў двор прадпрыемства, дзе вырабляюцца і запаўняюцца газавыя балёны, і ўрэзаўся ў напоўненыя ёмістасьці. Адзін чалавек загінуў, ня менш за два атрымалі раненьні.

Акрамя гэтага, баевікі радыкальнай групоўкі «Аш-Шабаб» напалі на базу Афрыканскага саюзу ў Самалі. Загінулі больш за 50 вайскоўцаў з Бурундзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG