Бяруць новыя крэдыты ня дзеля рэформаў, а каб аддаць старыя даўгі
Беларускія ўлады заяўляюць пра магчымасьць атрымаць новыя крэдыты як на Захадзе, гэтак і а Ўсходзе. Якія шанцы ў афіцыйнага Менску атрымаць грошы ад МВФ? Ці дапамогуць новыя крэдыты збалянсаваць фінансавыя паказчыкі і ўтрымаць курс нацыянальнай валюты? Ці можна казаць, што Беларусь падыходзіць да небясьпечнай рысы ў велічыні замежнага доўгу? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць эканамісты Леанід Злотнікаў і Яўген Прэйгерман.