У перадачы “Інтэрвію тыдня” жонка палітвязьня Міколы Статкевіча, кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты Марына Адамовіч адказвае на пытаньне, як яна ставіцца да патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, распавядае, што павінна стаць галоўным лёзунгам кампаніі, і тлумачыць, якое пасланьне нясе беларусам Мікола Статкевіч.