Ва ўсім сьвеце ўсё большую папулярнасьць набываюць ваенна-гістарычныя рэканструкцыі. Ладзяцца яны і ў Беларусі, пераважна на гэтак званай «Лініі Сталіна», але пад строгім ідэалягічным кантролем. Што там можна паказваць, а што — не? Госьцем перадачы — гісторык, кіраўнік групы ваенных рэканструктараў Ігар Мельнікаў.