Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«11 акцябра ўсім на выбары пара»


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:40:59 0:00

Цэнтральная выбарчая камісія на сёньня сёньняшнім пасяджэньні зацьвердзіла каляндар прэзыдэнцкай кампаніі. Не пазьней за 17 ліпеня прэтэндэнты на найвышэйшую пасаду ў дзяржаве павінны здаць у Цэнтарвыбаркам сьпісы чальцоў сваіх ініцыятыўных групаў. Праваабаранчыя арганізацыі «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт пачалі кампанію назіраньня. Шэраг апазыцыйных палітыкаў заклікаюць да байкоту выбараў. Прагучыць апытаньне ў Берасьці: “Чым, на Вашу думку, цяперашнія прэзыдэнцкія выбары будуць адрозьнівацца ад папярэдніх? ” Выбары сёньня абмяркоўваюць і музычныя героі з праекту Лявона Вольскага «Саўка ды Грышка». Ад сёньня Грэцыя жыве ў стане тэхнічнага дэфолту -- пасьля таго, як яна не заплаціла свой доўг перад Міжнародным валютным фондам. У нашай праграме камэнтары эканамістаў і аповед беларускі, якая жыве ў Салоніках. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG