Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захад гатовы ўвесьці новыя санкцыі супраць Расеі, — Байдэн


Джозэф Байдэн
Джозэф Байдэн

ЗША і іншыя краіны «Вялікай сямёркі» гатовыя ўвесьці новыя санкцыі супраць Расеі з-за сытуацыі ва Ўкраіне.

Пра гэта, як паведамляюць інфармагенцтвы, па выніках сустрэчы ў Вашынгтоне віцэ-прэзыдэнта ЗША Джозэфа Байдэна і прэм’ер-міністра Ўкраіны Арсенія Яцанюка праінфармавала прэс-служба Белага дома.

«Віцэ-прэзыдэнт ЗША адзначыў, што «ЗША і іх саюзьнікі гатовыя пры неабходнасьці ўвесьці сур’ёзныя дадатковыя санкцыі ў адказ на дзеяньні Расеі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Таксама Байдэн падкрэсьліў нацэленасьць ЗША і партнэраў на працяг ціску на Расею да поўнага выкананьня Менскіх дамоўленасьцяў, уключна зь вяртаньнем украінскай часткі мяжы пад кантроль Украіны, а таксама вывядзеньнем усіх расейскіх войскаў і зброі з тэрыторыі Ўкраіны.

Таксама ў паведамленьні адзначаецца, што бакі абмеркавалі «праграму рэформаў». У прыватнасьці, гаворка ішла пра неабходнасьць працягу прасоўваньня наперад у барацьбе з карупцыяй.

Арсені Яцанюк знаходзіўся з рабочым візытам у ЗША з 8 чэрвеня. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі і габрэйскай грамадаў ЗША, амэрыканскімі чыноўнікамі, кіраўніцтвам МВФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG