Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Пуцін шкодзіць Расеі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падчас прэс-канфэрэнцыі на саміце G7 у Нямеччыне, 8 чэрвеня 2015 году
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падчас прэс-канфэрэнцыі на саміце G7 у Нямеччыне, 8 чэрвеня 2015 году

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвінаваціў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў тым, што ён шкодзіць расейскай эканоміцы, спрабуючы аднавіць «славу савецкай імпэрыі».

Пра гэта Абама заявіў у Нямеччыне пасьля завяршэньня дыскусій на саміце «Вялікай сямёркі».

«Як мы бачылі, у апошнія дні расейскія сілы працягваюць дзейнічаць на ўсходзе Ўкраіны, парушаючы сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Гэта ўжо другі год, калі „Група сямі“ сустракаецца без Расеі, і гэта зьяўляецца яшчэ адным прыкладам ізаляцыі Расеі. І кожны сябра „Групы сямі“ падтрымлівае санкцыі супраць Расеі за яе агрэсію супраць Украіны», — сказаў Абама.

Ён дадаў, што «Расея знаходзіцца ў глыбокай рэцэсіі».

«У канчатковым выніку гэта будзе праблемай для Пуціна. Або ён падарве эканоміку сваёй краіны ў пагоні за ілжывым жаданьнем узнавіць славу савецкай імпэрыі, або прызнае, што веліч Расеі не залежыць ад парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту іншых краінаў», — падкрэсьліў прэзыдэнт ЗША.

На двухдзённым саміце ў ФРГ лідэры краінаў «Групы сямі» вырашылі захаваць дзейныя санкцыі супраць Расеі і ўзгаднілі крытэры ўзмацненьня такіх санкцыяў у выпадку эскаляцыі канфлікту ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG