Як узаемныя эканамічныя санкцыі Эўразьвязу і Расеі ўплываюць на Беларусь?
Эўрапейскі зьвяз і Расея чарговым разам абмяняліся санкцыямі. Ці сапраўды вонкавыя чыньнікі аказваюць вырашальны ўплыў на эканамічны крызіс у Беларусі? Выйграе ці прайграе беларуская эканоміка ад узаемных эўрапейска-расейскіх санкцый? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы «Свабоды» экспэрт Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру Зьміцер Крук і фінансавы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іёсуб. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.