Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баварыі працягнецца сустрэча G-7


Лідэры і кіраўнікі ЭЗ падчас сустрэчы G7 у Баварыі ў замку Эльман, 7 чэрвеня 2015 году
Лідэры і кіраўнікі ЭЗ падчас сустрэчы G7 у Баварыі ў замку Эльман, 7 чэрвеня 2015 году

Падчас сустрэчы сямі сусьветных лідэраў і кіраўнікоў ЭЗ у нядзелю абстаноўка была простай і нават надзіва інтымнай. Прэзыдэнт Расеі на сустрэчу запрошаны ня быў.

У Баварыі ў замку Эльман працягнецца сустрэча ў вярхах краінаў «Вялікай сямёркі». Як чакаецца, у панядзелак кіраўнікі дзяржаў прамыслова разьвітых краінаў Захаду і Японіі працягнуць абмеркаваньне сытуацыі вакол Украіны, супрацьдзеяньне экстрэмісцкай групоўцы «Ісламская дзяржава» і міжнародныя эканамічныя пытаньні.

Як паведаміў карэспандэнт прэзыдэнцкага пула пры Белым доме, у нядзелю, падчас сустрэчы сямі сусьветных лідэраў і двух вядучых эўрапейскіх чыноўнікаў, абстаноўка была простай і, як ён выказаўся, нават надзіва інтымнай. Кіраўнікі дзяржаў сядзелі вакол драўлянага круглага стала без абрусу. Яны ўсе сьмяяліся і гучна размаўлялі, калі ўвайшлі журналісты. Толькі на прэзыдэнце Францыі Франсуа Аляндзе быў пінжак. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сядзеў побач з канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель і прэм’ер-міністрам Канады Стывенам Харперам.

Празь некалькі сэкундаў пасьля таго, як журналісты ўвайшлі, сьмех і размовы сьціхлі, і ўсе нахіліліся наперад, як быццам вывучаючы мэню. Абама адкінуўся на сьпінку крэсла. Усе, асабліва прэзыдэнт ЗША, выглядалі расслаблена і весела. Лідэрам краінаў G7, здавалася, шчыра падабаецца быць сярод сваіх, паведаміў карэспандэнт прэзыдэнцкага пула пры Белым доме. Расея на сустрэчу «Вялікай сямёркі» не была запрошаная.

Раней у нядзелю прэзыдэнт ЗША правёў двухбаковыя сустрэчы з фэдэральным канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель і прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмэранам.

Перад сустрэчай з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Абама заявіў, што павіншаваў свайго «добрага сябра і партнэра» Кэмэрана зь перамогай на выбарах. Абама казаў пра ўкраінскі крызіс і пра важнасьць падтрыманьня рэжыму санкцыяў супраць Расеі. Ён сказаў, што па-ранейшаму лічыць, што можна знайсьці мірнае і дыпляматычнае рашэньне ўкраінскага канфлікту, але адзначыў, што ЗША і іх эўрапейскія саюзьнікі павінны заставацца пільнымі і, як ён выказаўся, засяроджанымі.

Абама заявіў, што ён і Кэмэран абмяркуюць, што дзейнічае, а што не ў барацьбе з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава», а таксама абмяркуюць тэрарызм у Лібіі і Нігерыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG