Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анамальная сьпёка ў Індыі. Тэмпэратура дасягае 50 градусаў па Цэльсію


У Індыі ахвярамі анамальнай сьпякоты сталі больш за дзьве тысячы чалавек.

У апошнія дні сярэдняя тэмпэратура ў некалькіх індыйскіх штатах складала прыкладна 47 градусаў, пікавыя значэньня дасягалі 50 градусаў, паведамляе Бі-бі-сі.

Штогод у апошнія дні вясны ў Індыі рэгіструецца надзвычай высокая тэмпература, павышаецца і сьмяротнасць. Цяперашняя тэмпэратурная анамалія названая «другой у гісторыі краіны» па колькасьці ахвяр. У 1998 годзе катастрафічная сьпякота прывяла да гібелі двух з паловай тысяч індыйцаў.

Індыйскія крыніцы паведамляюць, што высокія тэмпэратуры могуць захавацца яшчэ некалькі дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG