Асаблівасьць гэтай прэміі палягае ў тым, што лепшых у розных намінацыях вызначаюць не музычныя крытыкі ды журналісты, а менавіта самі музыканты, якія ацэньваюць зробленае калегамі.
Гэтым разам у апытаньні, зарганізаваным студыяй «Осмос» і сайтам experty.by, узялі ўдзел 60 прадстаўнікоў беларускіх калектываў папулярнай музыкі і салістаў. Пры гэтым арганізатары цырымоніі назвалі «Rock-Profi» адзінай у Беларусі прафэсійнай прэміяй у гэтым музычным сэгмэнце.