Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступны конкурс «Эўрабачаньне-2016» будзе праходзіць у Швэцыі


Швэдзкі выканаўца Монс Зэлмэрлеў перамог на конкурсе Эўрабачаньне-2015, які праходзіў у Вене. Расейская выканаўца Паліна Гагарына заняла другое месца. Трэцім стаў II Volo з Італіі. Беларусы не прайшлі ў фінал.

Як паведаміла зь Вены адмысловая карэспандэнтка Радыё Свабода Алена Рыкаўцава, перад пачаткам канцэрту арганізатары папярэдзілі публіку, каб яна ні ў якім разе не сьвісьцела, ня крыўдзіла тых музыкаў, якія па нейкіх прычынах ёй не падабаюцца. Але гэта папярэджаньне аказалася залішнім — тут аднолькава цёпла сустракалі ўсіх запар, узрываючыся, вядома, на нумарах тых выканаўцаў, якія былі надзвычай эфэктнымі, накшталт выступу сэрбскай сьпявачкі, расейскай Паліны Гагарыны, італьянскага гурту Il Volo, і, вядома, швэда Монса Зэлмэрлева.

Падчас падвядзеньня вынікаў асноўная канкурэнцыя разгарнулася паміж швэдзкім артыстам і расейскай Палінай Гагарынай.

Агучваючы вынікі расейскага галасаваньня, менскі тэлевядоўца Дзьмітры Шэпелеў, які цяпер працуе ў Маскве, пажартаваў: «А 12 балаў ад Расеі атрымлівае... Расея!»

Беларусы традыцыйна аддалі 12 балаў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG