Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы на Брайтан Біч

У пераважна «рускім раёне» Нью-Ёрку багата і беларусаў, якія зрабілі бізнэс на беларускіх драніках і згушчанцы.

Брайтан-Біч – раён Нью-Ёрку каля самага Атлянтычнага акіяну, – атрымаў вядомасьць дзякуючы імігрантам з былога СССР, якія жывуць там дагэтуль кампактна. Тут можна і не заўважыць, што жывеш у Амэрыцы: практычна ўсе размаўляюць па-расейску, у рэстаранах – бліны з ікрой ці селядцы пад шубай, а на вуліцы ў найлепшых савецкіх традыцыях гандлююць піражкамі з бульбай. На рэклямных банэрах пераважна на расейскай мове прапаноўваюць дапамогу ў атрыманьні дакумэнтаў, на крамах з таварамі з краінаў былога СССР – савецкі серп і молат, а празорца Мадам Бэла «падніме» бізнэс і вылечыць дэпрэсію.

XS
SM
MD
LG