Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters прывяло доказы ўдзелу расейскіх войскаў у вайне ў Данбасе


Узброеныя прарасейскія баевікі загружаюць стары танк расейскай вытворчасьці зь мясцовага музэя Вялікай Айчыннай вайны на трэйлер, транспартаваць у раён Данбасу. Украіна, 7 ліпеня 2014 году
Узброеныя прарасейскія баевікі загружаюць стары танк расейскай вытворчасьці зь мясцовага музэя Вялікай Айчыннай вайны на трэйлер, транспартаваць у раён Данбасу. Украіна, 7 ліпеня 2014 году

Інфармацыйнае агенцтва Reuters апублікавала ўласнае расьсьледаваньне, па выніках якога сьцьвярджае, што «расейскія салдаты групамі сыходзяць з войска з-за канфлікту ва Ўкраіне».

«Колькасьць сьведчаньняў таго, што ва Ўкраіне ваююць расейцы, зашкальвае: на палях бою знаходзяць расейскае вайсковае ўзбраеньне, пра гэта распавядаюць сем’і расейскіх салдат і ўкраінскія палонныя, якія сьцьвярджаюць, што былі захопленыя расейскімі дэсантнікамі», — гаворыцца ў паведамленьні Reuters.

Журналісты прыводзяць сьведчаньне аднаго са звольненых з шэрагаў расейскай арміі, які служыў у элітнай Кантэміраўскай танкавай дывізіі і гаварыў на ўмовах ананімнасьці, асьцерагаючыся перасьледу. Ён распавёў, што летам мінулага году быў адпраўлены ў Растоўскую вобласьць на вучэньні, але замест гэтага апынуўся ва Ўкраіне ў складзе бронекалёны.

«Нейкі падпалкоўнік ўжо пасьля перасячэньня мяжы сказаў, што могуць пасадзіць за невыкананьне загаду. Некаторыя (вайскоўцы) сталі адмаўляцца далей там знаходзіцца», — цытуе Reuters словы былога вайскоўца.

Кіраўнік праваабарончай групы «Грамадзянін. Армія. Права» і сябра расейскай прэзыдэнцкай Рады па правах чалавека Сяргей Крывенка сьцьвярджае, што камандаваньне спрабуе знайсьці як мага больш салдат, гатовых ехаць ва Ўкраіну добраахвотна, «але гэта ўсё роўна добраахвотнікі ў двукосьсі, таму што на іх чыніцца сур’ёзны ціск ».

Агенцтва Reuters прыводзіць некалькі іншых сьведчаньняў, сярод якіх — і пра лёс расейскага танкіста з Бураціі Доржы Батамункуева, параненага падчас вайны ва Ўкраіне.

ЗША, Эўразьвяз і Ўкраіна абвінавачваюць Расею ў прамой падтрымцы сэпаратыстаў у Данбасе зброяй і асабістым складам. Масква адмаўляе прысутнасьць сваіх вайскоўцаў, прызнаючы ў той жа час, што на ўсходзе Ўкраіны ваююць «добраахвотнікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG