Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: Тэрытарыяльная цэласьць Украіны павінна быць адноўленая


Тэрытарыяльная цэласьць Украіны павінна быць адноўленая, бакі будуць далей працаваць у гэтым кірунку, заявіла канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель па выніках сустрэчы ў Маскве з расейскім лідэрам Уладзімірам Пуціным.

«Нам неабходна зразумець, пра што ідзе гаворка пры рэалізацыі менскага комплексу захадаў. Гаворка ідзе пра тое, каб суверэннасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльная цэласьць Украіны былі адноўлены, і мы будзем надалей супольна над гэтым працаваць», — падкрэсьліла канцлер.

Расея і Нямеччына маюць значныя разыходжаньні ў ацэнках падзей ва Ўкраіне, прызнаў прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

«Так, мы істотна разыходзімся ў ацэнках падзей, якія прывялі да антыканстытуцыйнага перавароту ва ўкраінскай сталіцы ў лютым 2014», — сказаў Пуцін.

Ён таксама назваў сустрэчы ў нармандзкім фармаце (гэта значыць з удзелам, акрамя самога Пуціна і Мэркель, прэзыдэнтаў Украіны і Францыі) «досыць эфэктыўным мэханізмам міжнароднага спрыяньня мірнаму ўрэгуляваньню канфлікту».

Канцлер Нямеччыны яшчэ да пачатку візыту ў Маскву адзначыла значныя разыходжаньні з Пуціным.

Аднак, адзначыла Мэркель, «для мяне вельмі важна 10 траўня там (у Маскве) разам з прэзыдэнтам Расеі ўскласьці вянок да мэмарыяла Невядомага салдата, каб ушанаваць памяць мільёнаў загінулых у Другой сусьветнай вайне, за разьвязаньне якой Нямеччына нясе адказнасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG