Увечары 6 траўня ў Менску прайшла фінальная рэпэтыцыя парада з удзелам тэхнікі. У рэпэтыцыі парада ўзялі ўдзел госьці з Расеі ды ЗША. Расейскіх вайскоўцаў сустракалі бурна, рэакцыя на амэрыканскі аркестар была розная, хтосьці ўскочыў і радасна пляскаў у далоні, а нехта асьвістваў.