Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў-2: Вяртаньне ў палітыку


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:40:59 0:00

Паэт, былы кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень, былы кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў пачаў стварэньне новага агульнанацыянальнага руху -- «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі». Палітолягі скептычна ставяцца да пэрспэктываў гэтага кроку. Падатковая інспэкцыя пачала выконваць гэтак званы дэкрэт аб дармаедах — сьпісы маюць падаць да 1 ліпеня 2016 году. Генэральная пракуратура Беларусі ня ўгледзела распальваньня нацыянальнай варажнечы ў выказваньнях прэзыдэнта Беларусі падчас штогадовага звароту да народу і Нацыянальнага сходу. Тады Аляксандар Лукашэнка сказаў, што год таму даваў даручэньне «ўсіх габрэяў у Беларусі ўзяць пад кантроль». Міжнародная дасьледчая група Bellingcat апублікавала справаздачу, у якой тлумачыць, як з Расеі ва Украіну даставілі ракетны комплекс «Бук», якім летась, верагодна, быў зьбіты малайзійскі пасажырскі самалёт. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG